Мінадукацыі: пашыраны спіс спецыяльнасцей, па якіх выпускнікі каледжаў могуць атрымаць вышэйшую адукацыю за тры гады
У Беларусі павялічваецца колькасць дзевяцікласнікаў, якія паступаюць у каледжы пасля заканчэння школ. Але пры гэтым сістэма вышэйшай адукацыі не стаіць на месцы і стварае дадатковыя магчымасці для выпускнікоў каледжаў, якія атрымалі сярэднюю спецыяльную адукацыю, - гэта магчымасць атрымання вышэйшай адукацыі ў скарочаны тэрмін.
