У Беларусі ў шырокі пракат выходзіць дэбютны фільм Івана Харацьяна "Каруза"
Дырэктар УП "Кінавідэапракат" Мінгарвыканкама Уладзімір Карачэўскі адзначыў, што фільм будзе ісці столькі, колькі глядач гэтага захоча. Пакуль запланавана 85 сеансаў з 24 красавіка па 14 мая ў вядучых кінатэатрах Мінска.
