Сабаленка без барацьбы выйшла ў чвэрцьфінал турніру WTA-500 у Штутгарце
Заўтра ў паядынку 1/8 фіналу першая ракетка планеты павінна была сустрэцца з расіянкай Настассяй Патапавай (38-ы нумар сусветнага рэйтынгу), але яна паведаміла ў сацсетках, што не зможа выйсці на корт з-за траўмы левай рукі.