Ад гарадской ратушы да музея: як за 250 гадоў змяніўся выгляд самага вядомага будынка ў Віцебску
Гісторыя сучаснай ратушы пачынае адлік з 1775 года, хоць яшчэ ў 1597 годзе прыкладна на тым жа месцы стаяў драўляны будынак, дзе пасля атрымання Віцебскам Магдэбургскага права праходзілі пасяджэнні гарадскога самакіравання - магістрата.
