Белгідрамет: у Беларусі ў бліжэйшыя дні будзе не па сезоне цёпла
"Пад уплывам цёплых паветраных мас у рэспубліцы ўсталявалася не па сезоне цёплае надвор'е. Тэмпературны фон апярэджвае кліматычныя значэнні на 4-10 градусаў, і толькі моцны парывісты вецер скрадвае адчуванне цяпла. Але ўжо ў пятніцу ён пачне слабець, а вобласць высокага ціску забяспечыць жыхарам краіны малавоблачнае з добрым дзённым праграваннем надвор'е", - расказалі ў Белгідрамеце.