Сталі вядомыя ўсе ляўрэаты 97-й кінапрэміі «Оскар». Найлепшы фільм — «Анора» Шона Бэйкера
«Оскар» за найлепшы фільм атрымала камэдыйная драма Шона Бэйкера «Анора» («Anora»), адзін з галоўных фаварытаў Кінаакадэміі і пераможца Канскага кінафэстывалю. Сам Бэйкер атрымаў прэмію як найлепшы рэжысэр. Трансьляцыю цырымоніі ўручэньня вёў тэлеканал ABC News.