У Беларусі скарачаюць сьпіс тавараў, цэны на якія рэгулюе дзяржава. BEROC прагназуе рост інфляцыі
Пра плянаванае скарачэньне пераліку тавараў са спажывецкага кошыка, цэны на якія рэгулюе дзяржава, паведаміў кіраўнік Міністэрства антыманапольнага рэгуляваньня і гандлю (МАРГ) Артур Карповіч у эфіры тэлеканала «Беларусь-1» 2 сакавіка.