«Гэта расейскі наратыў»: кіраўніца замежнай палітыкі ЭЗ аспрэчыла словы Трампа пра немагчымасьць сяброўства Ўкраіны ў NATO
Галоўная дыпляматка ЭЗ Кая Калас заявіла, што NATO прапануе найлепшыя гарантыі бясьпекі Ўкраіне, і адзначыла, што прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп паддаўся «расейскаму наратыву», заявіўшы, што сяброўства Ўкраіны ў Альянсе будзе выключанае ў рамках урэгуляваньня расейска-украінскай вайны.