У Брусэлі правялі акцыю ў памяць палітвязьня Ігара Ледніка, які памёр у беларускай турме
Грамадзкі актывіст, сябра Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада) Ігар Леднік памёр 20 лютага ў Менскай раённай лякарні, куды яго плянава даставілі з бабруйскай калёніі № 2, дзе вязень адбываў пакараньне.