Кампаніі Wildberries загадалі зьняць з продажу тавары зь «недружалюбных Беларусі краін»
Патрабаваньне аб спыненьні рэалізацыі забароненых тавараў (парфумэрыя, касмэтыка і інш.), «зробленых у краінах, якія ўвялі санкцыі і праводзяць недружалюбную палітыку ў дачыненьні Беларусі», выдала 19 лютага гандлёвай пляцоўцы «Вайлдберыз» Міністэрства антыманапольнага рэгуляваньня і гандлю.