Зяленскі прыбыў на Блізкі Ўсход, але Кіеў заяўляе, што мірныя перамовы не на парадку дня
Прэзыдэнт Украіны Ўладзімір Зяленскі прыбыў на Блізкі Ўсход у той час, як ЗША рыхтуюцца правесьці перамовы ў Саудаўскай Арабіі з Расеяй аб спыненьні вайны Масквы супраць Украіны. Аднак Зяленскі заявіў, што Кіеў ня быў запрошаны і што ён не плянуе ўдзельнічаць у гэтых абмеркаваньнях.