Дуэт з польска-беларускага памежжа, які сьпявае на падляскай гаворцы, заняў другое месца ў польскім фінале Эўравізіі
Артысты Sw@da x Niczos з Падляшша не змаглі перамагчы ў польскім фінале «Эўравізіі», які прайшоў 14 лютага ў Варшаве. Першае месца заняла сьпявачка Юстына Стэчкоўска. Упершыню яна прымала ўдзел у адборы Эўравізіі ў 1995 годзе.