Зяленскі: Пуцін не рыхтуецца да перамоваў і хоча павялічыць войска РФ яшчэ больш чым на 100 тысяч вайскоўцаў
Прэзыдэнт Расеі Ўладзімір Пуцін не рыхтуецца да перамоваў, а расейскае войска стварае новыя дывізіі і разьвівае ваенную вытворчасьць, заявіў прэзыдэнт Украіны Ўладзімір Зяленскі ў звароце 8 лютага.