У Беларусі прызналі «экстрэмісцкімі» фотальбом пра сьвяткаваньне стагодзьдзя БНР і кнігу пра Курапаты
Суд Заводзкага раёну Менску прызнаў «экстрэмісцкімі» матэрыяламі альбом «БНР-100: сьвяткаваньне 100-гадовага юбілею ў Беларусі і ў замежжы» і кнігу «НКВД забiваў у Курапатах...».