Зяленскі адрэагаваў на прапанову Трампа аб «дапамозе Ўкраіне ў абмен на яе рэдказямельных мэталы»
Прэзыдэнт Украіны Ўладзімір Зяленскі, камэнтуючы цікавасьць прэзыдэнта ЗША Дональда Трампа да ўкраінскіх рэдказямельных мэталаў, заявіў, што Ўкраіна адкрытая для інвэстыцый амэрыканскіх кампаній і назваў гэта «абсалютна справядлівым».