Суд у Літве пастанавіў спагнаць з двух беларусаў і літоўскіх мытнікаў амаль 10 мільёнаў эўра за кантрабанду
Віленскі абласны суд прызнаў двух супрацоўнікаў Віленскай тэрытарыяльнай мытні і двух грамадзян Беларусі вінаватымі ў кантрабандзе цыгарэт і незаконным абароце падакцызных тавараў у складзе арганізаванай групы, паведамляе Эўрапейская пракуратура ў Літве.