Мэдсястра ў раённай лякарні, двое дзяцей. Што вядома пра жанчыну з Лоева, якая прагаласавала на двух участках
У асноўны дзень галасаваньня на прэзыдэнцкіх выбарах 26 студзеня раёнка «Лоеўскі край» у сваім тэлеграм-канале апублікавала здымкі з двух розных выбарчых участкаў. У абодва рэпартажы на фота ля скрыняў трапіла адна і тая ж жанчына.