У Лоеве адна і тая ж жанчына трапіла на здымкі, зробленыя ля скрыняў для галасаваньня на розных выбарчых участках. ФОТА
Публікацыі разьмясьціла выданьне «Лоеўскі край». У подпісах да фота сьцьвярджаецца, што людзі на іх галасуюць на выбарах прэзыдэнта 26 студзеня 2025 году.