МЗС: еўрапейская дыпламатыя чарговы раз распісалася ў сваім бяссіллі
Паводле слоў Анатоля Глаза, у распараджэнні МЗС аказалася заява Еўрапейскай службы знешніх дзеянняў, якую яна плануе зрабіць па выніках выбараў у Беларусі. Выбары ў Беларусі толькі пачаліся, а ў дакуменце ўжо ўсё асуджана і не прызнана. Не абышлося ў ёй без інсінуацый, ілжывых сцвярджэнняў і клішэ.
