Самазвалы, мікрасхемы, шакалад. Якім таварам прысвоілі Дзяржаўны знак якасці
У пачатку мінулага года Прэзідэнт падпісаў указ аб Дзяржаўным знаку якасці. Больш за 600 тавараў нашых прадпрыемстваў увесь мінулы год даказвалі, што адпавядаюць усім крытэрыям - бяспекі, экалагічнасці, інавацыйнасці, тэхналагічнасці і эстэтычнасці.