«Я думала, у Беларусі ўсе за мір». Гісторыя беларускі, якая выйшла на плошчу з антываенным плякатам
За плякат «Не — вайне з Украінай» Ксенію Каменку адлічылі з горадзенскага ўнівэрсытэту. Пасьля ціску на яе і бацькоў дзяўчына была вымушана эміграваць у Польшчу. Цяпер апынулася ў цяжкай сытуацыі і просіць падтрымкі. Расказваем гісторыю Ксеніі.