Перапехіна выйграла другі матч на юніёрскім Australian Open
У асноўную сетку Юлія Перапехіна прабілася праз кваліфікацыю, абыграўшы венгерку Міленду Біра - 6:4, 6:0 і ўкраінку Марыю Дробышаву - 6:2, 6:1. У мінулыя гады беларускія тэнісісткі двойчы выйгравалі аўстралійскае першынство сярод дзяўчат - Вікторыя Азаранка (2005) і Вера Лапко (2016).