Перапехіна перамагла ў 1/32 фіналу юніёрскага Australian Open
У паядынку 1/32 фіналу 16-гадовая мінчанка перамагла прадстаўніцу Францыі Эліджу Інісан - 6:2, 6:4, а ў матчы другога круга яе саперніцай будзе шведка Леа Нільсан. У асноўную сетку Юлія Перапехіна прабілася праз кваліфікацыю, абыграўшы венгерскую тэнісістку Міленду Біра - 6:4, 6:0 і ўкраінку Марыю Дробышаву - 6:2, 6:1.