Не толькі прывучыць сябе не баяцца холаду, але і атрымліваць асалоду ад яго. Беларуска аб тым, як стала ўдзельніцай зімовых заплываў
Настасся не з баязлівага дзясятка. Пераадолеўшы страх, яна прайшла ўсе восем назначаных медыкамі працэдур і ў выніку нават навучылася атрымліваць задавальненне ад іх. Тым больш наша гераіня вельмі хутка пачала заўважаць, што ледзяная вада дабратворна дзейнічае на арганізм.