«За дзень магу зарабіць 600 даляраў». Гісторыя беларускага сьвятара, які стаў нью-ёрскім таксістам
Айцец Васіль да 2022 году служыў у беларускім праваслаўным вясковым храме. Пасьля пачатку поўнамаштабнай вайны ва Ўкраіне праз канфлікт з царкоўнымі ўладамі пазбавіўся магчымасьці служыць на Радзіме і выехаў за мяжу, жыве ў ЗША.