Правілы электрабяспекі ў ванным пакоі назваў Дзяржэнергагазнагляд
"Вельмі небяспечна карыстацца пральнай машынай, прымаючы ванну. Пры няспраўнасці электраабсталявання пральнай машыны на яе корпусе можа з'явіцца небяспечны патэнцыял. Дакрануўшыся адначасова да пральнай машыны і ванны або іншых праводных элементаў, можна атрымаць смяротную траўму. Як правіла, у ванным пакоі бывае цесна, і такі кантакт заўсёды магчымы", - адзначаюць спецыялісты.
