Пасьля новых санкцый ЗША Кітай адмовіўся прымаць танкеры з нафтай з Расеі — Bloomberg
Тры танкеры, якія перавозяць больш за два мільёны барэляў расейскай нафты, дрэйфуюць у водах да ўсходу ад узьбярэжжа Кітая. Гэта пачалося пасьля таго, як у пятніцу яны трапілі пад санкцыі ЗША. Таксама назіраюцца праблемы з танкерамі каля ўзьбярэжжа Гішпаніі.