Другі дзень запар: на пешаходным пераходзе загінула дзіця
Сьледчы камітэт паведамляе, што ўвечары 10 студзеня 28-гадовая кіроўца аўтамабіля Ford рухалася па вуліцы Касманаўтаў у Менску і зьбіла 8-гадовага хлопчыка, які пераходзіў праезную частку па нерэгуляваным пешаходным пераходзе.