Лукашэнка ў храме на Раство Хрыстова прызнаўся ў любві
Протаіерэй Уладзімір, настаяцель храма свяціцеля Мікалая Цудатворца, куды на свята Раства Хрыстовага прыехаў кіраўнік дзяржавы, падзякаваў за добрыя словы: "Ад хвалявання сэрца гавораць вусны. Мы пачулі, як вы ад усяго сэрца выказвалі сваю заклапочанасць, занепакоенасць і ў той жа час любоў да нас усіх, да нашага беларускага народа".