Макрон: «Хуткага і лёгкага рашэньня па Ўкраіне ня будзе»
Прэзыдэнт Францыі Эмануэль Макрон заявіў у панядзелак, што ня бачыць «хуткага і лёгкага вырашэньня» канфлікту, зьвязанага з вайной паміж Украінай і Расеяй. Ён дадаў, што Эўропа павінная будзе даць Украіне гарантыі бяспекі.