Лукашэнка: грошы, заробленыя ў Беларусі, павінны працаваць на Беларусь
Кіраўнік дзяржавы звярнуў увагу, што ў цэнаўтварэнні павінен строга захоўвацца прынцып справядлівасці і раўнапраўя. Асноўныя падыходы да пытанняў цэнаўтварэння ў Беларусі вядомы, пра іх неаднаразова заяўлялася публічна, таму адказныя асобы ва ўрадзе, а таксама іншыя зацікаўленыя, каму даручана займацца гэтым пытаннем, ведаюць, што рабіць.