Мытны камітэт пра вынікі «спэцмерапрыемстваў»: спынілі вываз у Расею садавіны і гародніны на 400 тысяч даляраў
З пачатку сьнежня пры правядзеньні «спэцыяльных мерапрыемстваў» устаноўлена «сем фактаў незаконнай транспарціроўкі садавіны і свежай зеляніны зь Беларусі ў Расею», паведамляе Дзяржаўны мытны камітэт (ДМК).