«Росавиация»: падчас заходу на пасадку самалёта AZAL аэрапорт Грознага атакавалі дроны. Azerbaijan Airlines заявіла пра «зьнешняе ўмяшаньне»
Кіраўнік «Росавиации» Дзьмітрый Ядраў упершыню пракамэнтаваў крушэньне самалёту Azerbaijan Airlines, які ляцеў з Баку ў Грозны. Па словах Ядрава, «становішча каля Грознага ў часе авіякатастрофы было складаным», з-за нападаў беспілётнікаў уводзіўся плян «Дыван».