Лукашэнка прымае ўдзел у правядзенні навагодняга балю ў Палацы Незалежнасці
Па існуючай традыцыі баль праходзіць у Зале ўрачыстых цырымоній Палаца Незалежнасці. Запрашэнне прыняць удзел у гэтым мерапрыемстве атрымліваюць прадстаўнікі адоранай, таленавітай моладзі з усіх рэгіёнаў Беларусі - усяго каля 330 чалавек: навучэнцы ўстаноў вышэйшай, сярэдняй, прафесійна-тэхнічнай і сярэдняй спецыяльнай адукацыі, а таксама выхаванцы кадэцкіх вучылішчаў і Мінскага сувораўскага ваеннага вучылішча.