У выбарах прэзыдэнта Беларусі возьмуць удзел пяць кандыдатаў. Апазыцыя і Захад папярэдзілі аб іх непрызнаньні
Цэнтральная выбарчая камісія (ЦВК) Беларусі зарэгістравала пяць кандыдатаў, якія возьмуць удзел у выбарах прэзыдэнта 26 студзеня 2025 году — Аляксандра Лукашэнку, Алега Гайдукевіча, Сяргея Сыранкова, Ганну Канапацкую і Аляксандра Хіжняка.