Інвестыцыі ў рэгіёны, больш за 10 тыс. рабочых месцаў. Чабатар расказаў аб ініцыятыве "Адзін раён - адзін праект"
Міністр эканомікі Юрый Чабатар расказаў аб станоўчых эфектах ініцыятывы "Адзін раён - адзін праект" па выніках выязнога пасяджэння экспертна-кансультатыўнага савета пры Прэзідыуме Савета Рэспублікі, што сёння прайшло ў гарадскім пасёлку Копысь Аршанскага раёна, перадае карэспандэнт БЕЛТА.