Вугоршчына дамаглася выключэньня з 15-га пакету санкцыяў ЭЗ патрыярха Кірыла і Алімпійскага камітэту РФ
Вугоршчына дамаглася выключэньня з 15-га пакету санкцыяў ЭЗ кіраўніка РПЦ, патрыярха Кірыла (Уладзіміра Гундзяева), сталага прадстаўніка РФ пры ААН Васіля Нябензі і Алімпійскага камітэту Расеі, заявіў кіраўнік вугорскага МЗС Пэтэр Сіярта.