Як перажыць сьвяты і даць рады сэзоннаму стрэсу
Каляды і Новы год — гэта ня толькі пэрыяд сьвятаў. Гэта яшчэ і вяршыня зімы, калі наш настрой знаходзіцца не ў найлепшым стане: мала сонца, летні адпачынак быў даўно, падрыхтоўка да сьвятаў у разгары, пошук падарункаў і іншы клопат не даюць нармальна расслабляцца.