Парламенцкі сход прыняў бюджэт Саюзнай дзяржавы на 2025 год
Згодна з прынятым дакументам, памер бюджэту Саюзнай дзяржавы ў будучым годзе павялічаны больш як на 15 працэнтаў. Прадстаўляючы праект на зацвярджэнне, дзяржаўны сакратар Саюзнай дзяржавы Дзмітрый Мезенцаў паведаміў, што бюджэт Саюзнай дзяржавы на 2025 год па даходах вызначаны ў суме 7328,2 млн расійскіх рублёў.