Расійскі галкіпер Дземчанка перайшоў у хакейнае мінскае "Дынама"
У стан "зуброў" Дземчанка перайшоў у выніку абмену паміж сталічным клубам і "Адміралам" з Уладзівастока. У адваротным напрамку пайшоў нападаючы Мікіта Гуслістаў, які ў дзевяці гульнях за мінчан не набраў ачкоў.