БМЗ запускае інавацыйны праект па перапрацоўцы металургічнага пылу
"Гэта першы на постсавецкай прасторы праект, які дае магчымасць перапрацоўваць цынказмяшчальныя адходы, у гэтым выпадку пыл газаачысткі сталеплавільных цэхаў, і рабіць гэта безадходна, уключаючы атрыманыя элементы - аксід цынку і жалезазмяшчальны клінкер - у эканоміку замкнутага цыкла", - адзначыў дырэктар па развіцці і камерцыі ТАА "Цынкум" Андрэй Аўсяннікаў.