Цёпла да чацвярга, потым пахаладае. Сіноптыкі пра надвор'е ў Беларусі на тыдні
"Першы месяц зімы пачаў свой старт з цёплага надвор'я з сярэднясутачнымі тэмпературамі паветра, якія на 3-5 градусаў перавышаюць шматгадовыя значэнні. Умерана цёплае надвор'е з ападкамі ў выглядзе мокрага снегу і дажджу захаваецца ў рэспубліцы і ў першай палавіне бягучага рабочага тыдня", - расказалі ў Белгідрамеце.