Расьсьледнік Хрыста Грозеў: агенты ГРУ, датычныя да атручэньня Скрыпалёў, навучаюць людзей для арганізацыі дывэрсіяў у Эўропе
Журналіст-расьсьледнік Хрыста Грозеў паведаміў, што агенты Галоўнага выведвальнага ўпраўленьня Мінабароны Расеі Анатоль Чапіга і Аляксандар Мішкін жывуць у Маскве і займаюцца навучаньнем і вэрбаваньнем людзей для арганізацыі дывэрсіяў у Эўропе.