Чужы тарпанападобны конь замест свайго палескага. Што за жывёлу спрабуюць расьсяліць па Беларусі
Тарпанападобныя коні спрыяюць расьсяленьню качак і кірляў, дапамагаюць аленям і зубрам лепш харчавацца. Але гэта не нашчадкі тарпанаў, якія жылі на беларускіх землях раней. Імі займаюцца, пакуль папраўдзе мясцовыя віды выміраюць.