У Беларусі прадоўжылі дазвол прымаць наяўную валюту па экспартных дагаворах
Дакумент уносіць змяненні ў пастанову Савета Міністраў і Нацыянальнага банка нумар 363/13 ад 7 чэрвеня 2022 года. Адпаведны дазвол прадоўжаны па 31 снежня 2025 года (да гэтага дзейнічаў па 31 снежня 2024 года).