Іран прыгразіў паставіць новыя цэнтрыфугі для ўзбагачэньня ўрану ў адказ на рэзалюцыю МАГАТЭ
22 лістапада Іран заявіў, што пачне ўстаноўку сэрыі «новых і палепшаных» цэнтрыфуг для ўзбагачэньня ўрану, у адказ на рэзалюцыю, прынятую атамным органам ААН, якая крытыкуе Тэгеран.