«Вайна ўплывае на нашы жыцьці. Але не на працэс стварэньня гульні». Стваральнік S.T.A.L.K.E.R. пра выпуск гульні, забароненай у Расеі
20 лістапада выйшла новая сэрыя культавай гульні S.T.A.L.K.E.R. 2:Heart of Chornobyl («Сэрца Чарнобылю»). З анонсу прайшло 14 гадоў: тэрміны пераносіліся некалькі разоў, у тым ліку таму, што частку распрацоўнікаў давялося вывозіць з Украіны з-пад расейскіх абстрэлаў, а іншыя пайшлі на фронт.