Больш за 150 спартсменаў удзельнічаюць у міжнародных спаборніцтвах па скачках на батуце ў Віцебску
Спартсмены ад 11 да 16 гадоў з Беларусі і Расіі паказваюць сваё майстэрства ў Цэнтры па скачках на батуце Віцебскай спартыўнай дзіцяча-юнацкай школы алімпійскага рэзерву нумар 1 (СДЮШАР). У спаборніцтвах дзеці выступаюць у індывідуальным заліку і сінхронных скачках.