Лукашэнка: Беларусь і Аман упэўнена рухаюцца наперад, паглыбляючы ўзаемадзеянне ва ўсіх сферах
"Вялікае свята сімвалізуе адзінства і моц краіны, а таксама гонар за яе дасягненні, - гаворыцца ў віншаванні. - Ваша дзейнасць па развіцці Амана як цэнтра эканамічнай і палітычнай стабільнасці ў рэгіёне, стратэгічныя ініцыятывы па мадэрнізацыі інфраструктуры ствараюць умовы для росту дабрабыту аманскіх грамадзян і ўмацоўваюць міжнародны аўтарытэт Султаната".