Рэферы з Партугаліі рассудзяць матч футбалістаў Беларусі і Паўночнай Ірландыі
Сёння ў Белфасце ў матчы 5-га тура групы С3 беларусы згуляюць са зборнай Паўночнай Ірландыі (пачатак у 22.45; прамая трансляцыя на тэлеканале СТБ). Гэту сустрэчу будзе судзіць партугальская брыгада арбітраў, якую ўзначаліць Луіш Гадзінью.